Аляксей Віктаравіч Гаўрыловіч
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксей Віктаравіч Гаўрыловіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 студзеня 1990[1][2] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Мінск) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксей Гаўрыловіч (нар. 5 студзеня 1990, Пінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, з 2008 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубль. У другой палове сезона 2011, калі галоўным трэнерам быў Сяргей Аўчыннікаў, трывала трапляў у асноўны склад мінскай каманды.
У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану». Здолеў стаць іграком асновы наваполацкага клуба. 20 мая 2012 года, забіўшы апошні пасляматчавы пенальці ў браму «Мінска», дапамог «Нафтану» выйграць Кубак Беларусі 2012.
У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель»[4], дзе адразу стаў іграком асновы. Звычайна гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца ці флангавы абаронца.
Сезон 2014 распачаў у якасці правага абаронцы, але неўзабаве быў пераведзены на левы фланг і замацаваўся на новай пазіцыі. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Мардовія», але ў выніку застаўся ў «Гомелі»[6]. У сезоне 2015 года стаў адным з лідараў каманды, стаў выступаць у цэнтры абароны. У ліпені 2015 года з-за нявыплат з боку клуба звярнуўся ў АБФФ[7], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»[8].
У жніўні 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[9]. Замацаваўся ў аснове «Слуцка», але па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў клуб[10].
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[11], а ў ліпені таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[12], дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам, а неўзабаве і капітанам. У чэрвені і ліпені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[13] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Дынама»[14], дзе таксама хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У другой палове 2019 года выконваў функцыі капітана каманды.
У студзені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дынамаўцамі[15] і хутка перайшоў у казахстанскі «Акжэтпес»[16]. У лютым 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў пагадненне[17]. Ужо ў маі 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскі клуб[18].
У чэрвені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Чайка» з расійскай ФНЛ[19]. Праз месяц пакінуў «Чайку» пасля таго, як яна за ўдзел у дагаварных матчах была пераведзена ў ніжэйшы дывізіён[20], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона ў чэрвені 2022 года[21] і неўзабаве папоўніў склад астраханскага «Валгара»[22]. У чэрвені 2023 года пакінуў астраханскі клуб па заканчэнні кантракта[23].
У жніўні 2023 года стаў іграком мінскага «Дынама»[24]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[25].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2011 годзе разам з Арцёмам Салаўём увайшоў у канфлікт з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым, з-за чаго перастаў выклікацца ў зборную. Пасля адстаўкі Шуканава ў чэрвені 2012 года новы трэнер Аляксей Вяргеенка вярнуў Гаўрыловіча ў моладзевую зборную.
Таксама выступаў у алімпійскай зборнай. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.
9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (1:4).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2023
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2012, 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | Дынама Мінск | 23 | 6 | |
2009 | Д1 | Дынама Мінск | 1 | 0 | |
2010 | Д1 | Дынама Мінск | 7 | 0 | |
2011 | Д1 | Дынама Мінск | 24 | 0 | |
2012 | Д1 | Нафтан | 25 | 0 | |
2013 | Д1 | Гомель | 30 | 1 | |
2014 | Д1 | Гомель | 28 | 0 | |
2015 (1) | Д1 | Гомель | 13 | 1 | |
2015 (2) | Д1 | Слуцк | 12 | 0 | |
2016 (1) | Д1 | Белшына | 14 | 1 | |
2016 (2) | Д1 | Дынама Брэст | 14 | 0 | |
2017 | Д1 | Дынама Брэст | 19 | 0 | |
2018 (1) | Д1 | Дынама Брэст | 13 | 1 | |
2018 (2) | Д1 | Дынама Мінск | 13 | 2 | |
2019 | Д1 | Дынама Мінск | 22 | 0 | |
2020 | Д1 | Акжэтпес | 16 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Нёман | 5 | 0 | |
2021/22 | Д3 | Чайка | 26 | 1 | |
2022/23 | Д2 | Валгар | 19 | 1 | |
2023 (2) | Д1 | Дынама Мінск | 11 | 1 |
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — беларуская гімнастка Алеся Бабушкіна, бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне. Сям’я выхоўвае двух дзяцей[26].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksey Gavrilovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksey Hawrylovich // FBref
- ↑ а б в https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/alyaksej-gaurylovich
- ↑ Кузьменок переходит в "Динамо" Минск, Гаврилович станет игроком ФК "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). Аіфцыйны сайт «Гомеля» (25 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ "Гомель" продлил контракт с Гавриловичем (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Переход Гавриловича в "Мордовию" не состоится (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Алексей Гаврилович: «Обращение в АБФФ? Поболовец сказал: «Пишите, это ваше право» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Павел Ситко и Алексей Гаврилович расстались с "Гомелем" (руск.). football.by (31 ліпеня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Алексей Гаврилович подписал контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (6 жніўня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Милько, Бамба, Куаджа, Себаи и Гаврилович покинули "Слуцк" (руск.). football.by (1 снежня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (28 ліпеня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о расторжении контрактов с Милевским и Гавриловичем (руск.). football.by (19 ліпеня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Алексей Гаврилович подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (23 ліпеня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Гаврилович и минское "Динамо" прекратили сотрудничество (руск.). football.by (14 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Гаврилович стал игроком "Окжетпеса" (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Гаврилович стал игроком "Немана" (руск.). football.by (19 лютага 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ "Неман" расторг контракт с Гавриловичем (руск.). football.by (31 мая 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Гаврилович подписал двухлетний контракт с "Чайкой" (руск.). football.by (10 чэрвеня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Гаврилович ушел из "Чайки" спустя месяц после подписания контракта. Ранее команду перевели из ФНЛ в ПФЛ (руск.). football.by (8 ліпеня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Гаврилович покинул "Чайку" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Алексей Гаврилович стал игроком "Волгаря" (руск.). football.by (15 чэрвеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Гаврилович и Ращеня покинули "Волгарь" (руск.). football.by (6 чэрвеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Алексей Гаврилович стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (3 жніўня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Столичное "Динамо" пролонгировало соглашения с тремя футболистами (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ «Никогда не выложу фото в бикини». У капитана брестского «Динамо» скромная и титулованная жена (руск.). by.tribuna.com.
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Акжэтпес
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае
- Ігракі ФК Валгар Астрахань
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года